На сёмым небе - ‘бязмерна шчаслівы, вельмі задаволены’.
Але чаму на небе і на сёмым? Старажытныя грэкі і арабы лічылі, што купал неба нібыта складаецца з сямі крыштальных сфер; на верхнім, сёмым небе, дзе знаходзіцца Бог, - рай, царства нябеснае. Вось і атрымліваецца, што на сёмым небе значыць ‘быць радасным, шчаслівым, як у раі’.