Атрымліваць (атрымаць) гарбуз(-а) - абнеслаўляцца пры сватаўстве, не дабіўшыся згоды на шлюб.
Ну, а скажыце, ці не было ў вас ніякіх падазрэнняў наконт Вароны? Скажам так. Варона сватаеццада Яноўскай, атрымлівае гарбуза і пасля, каб адпомсціць, пачынае выкідваць жарцікі з дзікім паляваннем (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха).
Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння.
Быў такі звычай даваць маладому або свату гарбуз як знак нязгоды, калі дзяўчына ці яе бацькі непрыхільна ставіліся да сватання. Такі звычай быў у некаторых паўднёвых раёнах Беларусі.