Кот наплакаў каго, чаго - вельмі мала (пра невялікую колькасць каго-, чаго-небудзь).
—Патроны ёсць?.. — Штук дзесяць. — Не багата… У нас іх таксама кот наплакаў
(І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі).
Іншы раз узнікненне гэтага фразеалагізма звязваюць з адной малавядомай фальклорнай песенькай. Выраз, аднак, з’яўляецца плёнам народнай фантазіі.