Куры не клююць грошай - вельмі многа
(грошай у каго-небудзь).
Хо-хо… Думае, у мяне грошай — куры не клююць… (П.Місько. Градабой).
Часам узнікненне фразеалагізма спрабуюць прывязаць да даўнейшых пэўных звычаяў. Думаецца, аднак, што гэта выраз з нерэальным вобразам у яго аснове, што гэта плён народнай фантазіі.